BE RU EN

Кампаніям з беларускімі ўласнікамі забароняць перавозку грузаў па ЕЗ

  • 15.07.2024, 12:04

Не ўсім, але шмат каму.

З 2 жніўня 2024 года створаным беларусамі ў Еўразвязе транспартным кампаніям забароняць перавозкі па тэрыторыі еўрапейскіх краін, піша officelife.media. Праўда, не ўсім, але шмат каму, папярэдзілі ў мытні Літвы.

У паведамленні ведамства гаворыцца, што пад забарону трапляе дзейнасць еўрапейскіх аўтатранспартных кампаній, якія былі створаны беларускімі фізічнымі асобамі ці юрыдычнымі асобамі пасля 8 красавіка 2022 года.

Размова ідзе аб бізнэсах, дзе беларускім уласнікам належыць 25 адсоткаў і больш у капітале. Прычым забарона на перавозкі будзе тычыцца як прамых рэйсаў, так і транзіту.

Раней у ЕЗ забаранілі перавозкі грузаў на беларускіх прычэпах і паўпрычэпах, нават калі іх вязе еўрапейскі цягач.

У Польшчы таксама анансавалі, што правядуць праверкі ўсіх перавозчыкаў з беларускім капіталам.

Апошнія навіны