BE RU EN

Акупанты пад Ваўчанскам знікаюць дзясяткамі

  • 15.07.2024, 11:48

Расеец расказаў пра вялізныя страты.

Напярэдадні ў сацсетках раскруцілася відэа акупанта з атрада "Шторм". На кадрах мужчына расказвае пра вынікі чарговага штурму і пра тое, што жывымі з яго выбралася толькі 30 чалавек з 46.

“Выбраліся яшчэ не ўсе. Я цягну яшчэ людзей”, - кажа ён на відэа.

ASTRA верыфікавала яго асобу - гэта жыхар Курска Яўген Зарубін. У размове ён пацвердзіў, што запісаў гэтае відэа, і распавёў, што раней служыў у ПВК “Вагнер”, а цяпер трэніруе і водзіць у штурмы былых зняволеных.

Тым часам, у Telegram-чатах сваякоў вайскоўцаў са 138 брыгады – дзясяткі паведамленняў аб пошуку зніклых пасля штурмаў Ваўчанска байцоў.

Апошнія навіны