Замах на Трампа: журналісты даведаліся пра дзіўныя дэталі ліквідацыі стралка
- 15.07.2024, 10:47
Паліцыянт перад стрэлам паднімаўся на дах будынку, дзе знаходзіўся нападнік.
Былы прэзідэнт ЗША і кандыдат на гэтую пасаду - рэспубліканец Дональд Трамп, працягвае заставацца ў цэнтры ўвагі пасля замаху, які ён перажыў падчас перадвыбарчага мерапрыемства ў Пенсільваніі.
Праваахоўнік перад стрэламі падняўся на дах будынка, на якім быў стралок Томас Мэцью Крукс, аднак не змог скарыстацца пісталетам.
Пасля гэтага зламыснік хутка стрэліў у бок экс-кіраўніка Штатаў, і "у гэты момант снайперы Сакрэтнай службы застрэлілі яго", піша Associated Press са спасылкай не звесткі двух чыноўнікаў, якія казалі на ўмовах ананімнасці.
“…мясцовы афіцэр падняўся на дах і сутыкнуўся з Круксам, які ўбачыў афіцэра і павярнуўся да яго якраз перад тым, як афіцэр спусціўся ў бяспечнае месца… у гэтых акалічнасцях афіцэр не змог бы дастаць свой пісталет. Афіцэр адступіў уніз па сходах, а Крукс хутка стрэліў у бок Трампа”, - распавёў шэрыф акругі Батлер Майкл Слуп.