BE RU EN

На беларуска-літоўскай мяжы ўтварылася чарга з аўтобусаў

  • 15.07.2024, 10:33

Упершыню за доўгі час.

Са звестак Памежнага камітэта, на 8:00 перад пунктам пропуску "Каменны Лог" сабралася 16 аўтобусаў. Трэба ўлічваць, што некалькі аўтобусаў могуць знаходзіцца ўнутры пераходаў: паміж беларускім пунктам пропуску і ўездам на тэрыторыю Літвы.

У гэтым жа пункце пропуску знаходзяцца 80 легкавых аўтамабіляў і 480 грузавікоў.

У пункце пропуску "Беняконі" аўтобусаў няма, але ў чарзе стаяць 60 легкавых аўтамабіляў і 480 грузавікоў.

У пункце пропуску "Берасцк" уезду ў Польшчу чакаюць 40 аўтобусаў і 80 легкавых аўтамабіляў.

У пункце пропуску "Казловічы" на польскай мяжы сабралася 500 грузавікоў.

На латвійскай мяжы, у пункце пропуску "Грыгароўшчына", чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў няма, але стаяць 430 грузавікоў.

Апошнія навіны