BE RU EN

Мазыр застаўся без вады

  • 15.07.2024, 9:44

Праз тое, што прапала святло.

Ураган, які прайшоў у нядзелю па паўднёвых раёнах Беларусі, пакінуў Мазыр не толькі без святла: некаторыя раёны горада засталіся і без вады, піша Telegram-канал mozyr_news.

У «Мазырводаканале» кажуць, што збою ў сістэме водазабеспячэння няма. Як толькі адновяць электрычнасць, вада адразу ж пойдзе ў дамы гараджан.

Пакуль жа мазыранам прапануюць скарыстацца бясплатнымі машынамі з вадой. Адзін з вадавозаў знаходзіцца каля Палаца культуры «Будаўнік», другі - каля рынку «Прывоз» з боку крамы «На ростанях».

У «Мазырскіх электрасетках» канстатуюць, што стыхія парушыла падачу электраэнэргіі ва ўсім раёне. Энэргетыкі займаюцца аднаўленчымі работамі, абяцаюць, што работа пры неабходнасці працягнецца і ўначы. На дапамогу выкліканы энэргетыкі з Гомеля, Гародні, Слуцка і іншых гарадоў.

Апошнія навіны