Яўген Кісялёў: Лукашэнка занадта шмат п'е гарэлкі
- 15.07.2024, 12:48
Чаму дыктатар загаварыў пра дрэннае здароўе.
Пагаршэнне здароўя Лукашэнкі звязана з тым, што яго труцяць расейскія спецслужбы? Такое пытанне вядомаму журналісту Яўгену Кісялёву задалі на YouTube-канале "У гасцях у Дзмітрыя Гардона".
Яўген Кісялёў мяркуе, што сітуацыю не трэба ўскладняць:
- Лукашэнка занадта шмат п'е гарэлкі і закусвае варанай бульбай. Як вядома, не самы карысны прадукт, які прыводзіць да таго, што набіраецца лішняя вага, пагаршаецца ціск, кровазварот і процьма ўсякіх іншых рэчаў.
Гляджу на фотакартку і бачу там выяву пастарэлага, азызлага чалавека, у якога відавочна ёсць праблемы з сардэчна-сасудзістай дзейнасцю. Думаю, у гэтым усё.
Нагадаем, увечары 5 ліпеня тэлеканал "Дождь" паведаміў, што стан Лукашэнкі падчас візіту на саміт ШАС у Астане рэзка пагоршыўся. Журналісты спасылаліся на ўласныя крыніцы. Са звестак “Дождя”, праблемы са здароўем у Лукашэнкі пачаліся 3 ліпеня, праз некалькі гадзін пасля прылёту ў Астану.
Пазней праблемы са здароўем прызнаў і сам Лукашэнка.