BE RU EN

У Польшчы знайшлі жывым шахцёра, які больш за два дні быў заблакаваны пад зямлёй

  • 13.07.2024, 21:55

Ён знаходзіўся на глыбіні амаль 1200 мэтраў.

У Польшчы ратавальнікі ў суботу знайшлі жывым шахцёра, які больш за два дні правёў пад зямлёй праз аварыю, якая адбылася ў чацвер раніцай.

Пра гэта паведамляе RMF FM.

32-гадовы шахцёр быў прытомны, калі ратавальнікі дабраліся да яго. Ён знаходзіўся на глыбіні амаль 1200 мэтраў.

«Мужчына жывы», – паведамілі ў Сілезскім ваяводскім упраўленні ў Катавіцы.

На шахце знаходзіцца гелікаптэр, які даставіць яго ў шпіталь.

Прэзідэнт Польскай горназдабыўной групы Лешэк Петрашэк паведаміў, што выратавальныя работы праводзіліся з выкарыстаннем усіх магчымых сродкаў эфектыўна і рэзультатыўна.

У мерапрыемствах узялі ўдзел 84 каманды ратавальнікаў.

Моцны высокаэнэргетычны штуршок на шахце каля польскага горада Рыдултовы адбыўся ў чацвер раніцай на глыбіні амаль 1200 метраў пад зямлёй.

Апошнія навіны