У Менску мужчына пашкодзіў аўтамабіль таксі, збіў кіроўца і раздушыў нагой ягоны тэлефон
- 13.07.2024, 16:50
Што было далей.
Суд Першамайскага раёну сталіцы вынес прысуд 51-гадоваму менчуку, якога абвінавачвалі ў учыненні хуліганства, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру.
Паведамляецца, што таксіст падвозіў трох сябровак з рэстарацыі дадому на вуліцу Мсціслаўца. Адну з жанчын каля пад'езда сустракаў муж нападпітку. З нейкай прычыны яна адмовілася выходзіць з аўто. Раззлаваўшыся, мужчына стукнуў кулаком па шкле дзвярэй кіроўцы, але яно не разбілася. Далей зламыснік нанёс удары па капоце і задніх пасажырскіх дзвярах, пашкодзіўшы кузаў арандаванага Mercedes-Benz E220.
Таксіст выйшаў з салона і стаў здымаць тое, што адбывалася на відэа, але мужчына выбіў мабільны тэлефон з яго рук і раздушыў гаджэт нагой. Затым ён двойчы ўдарыў кіроўцу.
Уладальніку аўтамабіля была нанесена маёмасная шкода ў 1377 рублёў, а кіроўцу – у 800 рублёў.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым на падставе ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу сумаю 80 базавых велічыняў (3200 рублёў).
Прысуд у сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.