BE RU EN

Па Магілёўскай вобласці пранёсся ўраган

  • 13.07.2024, 15:58

Відэа.

У пятніцу стыхія прайшлася па Мсціслаўскім раёне. Мужчына прыехаў у госці да бацькоў у вёску Парадзіна і ўбачыў жудасную карціну: магутны вецер знёс дрэвы, на слупах абарваныя правады, у дамах няма святла, паведамляе «Анлайнер».

– Увесь гэты жах пачаўся раптоўна. І ніхто нават не мог падумаць, што такое можа здарыцца. Доўжылася ўсё блізу паўгадзіны, – кажа Ігар. – У суседнім доме сарвала шыфер. Суседзі расказваюць, што ў найбліжэйшай вёсцы нават дахі знесла. Дрэвы ляжалі па ўсёй вёсцы, а ў некаторых месцах упалі слупы. Прапала святло.

Паводле словаў суразмоўцы, супрацоўнікі МНС прыехалі аператыўна і адразу пачалі працаваць.

Наступствы стыхіі ў Мсціслаўскім раёне. Скрыншот відэа відавочцы

– У выніку блізу восьмай вечару ўсё расчысцілі. Цяпер у вёсцы працуе брыгада электрыкаў. Працы трэба шмат. Спадзяюся, сёння ўсё зробяць і дадуць святло. Пацярпелых, дзякуй Богу, няма, – расказаў мужчына.

Апошнія навіны