BE RU EN

Трэцяя штурмавая брыгада УСУ падбіла восем «тлустых цэляў» расейцаў

  • 13.07.2024, 15:27

Сярод іншага, знішчаны назіральны пункт акупантаў у Харкаўскай вобласці.

Трэцяя асобная штурмавая брыгада (3 АШБр) УСУ падарвала назіральны пункт расейскіх акупантаў у Харкаўскай вобласці, апублікаваўшы відэа сваіх новых удараў.

«Усяго восем тлустых цэляў. Так навальвае наша робападраздзяленне – Батальён беспілотных сістэмаў – на перадавой!» – гаворыцца ў подпісе да відэа.

Адзначаецца, што для ўдару па назіральным пункце байцы брыгады выкарыстоўвалі сучасны дрон-гексакоптар, дзякуючы якому ён быў знішчаны «дашчэнту».

Акрамя яго, сярод самых свежых траплянняў – чарговая самаходная артсістэма «Нона-З» і мінамёт. Таксама байцы падбілі палявы склад боекамплекту, багі і некалькі расейскіх грузавікоў.

Апошнія навіны