BE RU EN

У гонар байца палка Каліноўскага назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе

  • 13.07.2024, 15:23

Іван «Брэст» Марчук загінуў два гады таму ў баях пад Лісічанскам.

У гонар загінулага байца палка Каліноўскага Івана Марчука «Брэста» названая вуліца ў Канатопе Сумскай вобласці, паведамляе полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале.

Іван «Брэст» Марчук загінуў два гады таму, 26 чэрвеня 2022 года, пад Лісічанскам.

Тады батальён «Волат» палка Каліноўскага ўдзельнічаў у баях пад Лісічанскам. Там група беларусаў сутыкнулася з калонай расейскіх войскаў і дала бой.

Апошнім паведамленнем загінулага Івана Марчука было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім».

Апошнія навіны