BE RU EN

Момант крушэння «Суперджэта-100» у Падмаскоўі паказалі на відэа

  • 13.07.2024, 14:50

На 40-секундным запісе выразна заўважны самалёт.

У сеціве апублікавалі відэа моманту крушэння пад Масквой у раёне пасёлка Вялікае Карасёва лайнера SSJ-100 («Сухі Суперджэт-100»).

На 40-секундным запісе выразна заўважны самалёт, які падае, потым адбываецца маштабны выбух. У выніку загінулі ўсе чальцы экіпажу.

13 ліпеня стала вядома, што на месцы крушэння знайшлі чорныя скрыні. РасСМІ сцвярджаюць, што на самалёце быў «французскі рухавік SaM 146». Лайнер быў выпушчаны ў 2014 годзе на заводзе «Цывільныя самалёты Сухога».

Апошнія навіны