Партызаны высачылі месца размяшчэння расейскіх выведнікаў у Крыме
- 13.07.2024, 14:07
Вызначаныя іх звесткі, месцы жыхарства і маршруты перамяшчэнняў.
Партызаны высачылі месца размяшчэння аднаго з падраздзяленняў Галоўнай разведвальнай управы (ГРУ РФ).
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «АТЕШ».
«Увагу агентаў першапачаткова звярнула тэрыторыя былой вайсковай часткі №95408, дзе размяшчаўся аўтамабільны батальён. На месцы знайшлі даволі шмат ваеннай тэхнікі, нягледзячы на ўсталяваную высокую агароджу», – расказалі партызаны.
У працэсе сачэння атрымалася высветліць, што менавіта тут, пад прыкрыццём, дзейнічае падраздзяленне ГРУ РФ.
«Нягледзячы на тое, што размясціліся яны побач з пазначаным пунктам, у некалькіх будынках, мы вылічылі кожны. Мы здолелі зафіксаваць большую частку з іх, даведацца пра іх звесткі, месцы жыхарства і маршруты перасоўванняў», – дадалі ў «АТЕШ».