Самалёт Sukhoi Superjet здзейсніў аварыйную пасадку ў Расеі
- 13.07.2024, 12:19
Напярэдадні такі самы лайнер разбіўся пад Масквой.
У Расеі самалёт Sukhoi Superjet 100, які рухаўся з Ніжнявартаўска ў Мінеральныя Воды, здзейсніў аварыйную пасадку, паведамляе тэлеграм-канал 112. Напярэдадні, 12 чэрвеня, лайнер такой самай мадэлі разбіўся ў наваколлях Масквы.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала 112, у паветранага карабля, які ўчыніў аварыйную пасадку ў Мінеральных Водах, адмовіў генератар. На борце знаходзіліся 103 чалавекі.
Паведамляецца, што рэйс выконвала авіякампанія «Азімут». Самалёт шчасна прызямліўся ў 10.21 паводле мясцовага часу.
Нагадаем, у пятніцу 12 ліпеня самалёт Sukhoi Superjet 100 разбіўся пад Каломнай у Маскоўскай вобласці, на борце знаходзіліся тры чальцы экіпажу – яны загінулі.