BE RU EN

УСУ падвойным ударам знішчылі расейскі «танк-чарапаху»

  • 13.07.2024, 11:54

Т-62 спалены дашчэнту.

Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі танк Т-62 на поўдні. «Танк-чарапаха» згарэў пасля падвойнага ўдару.

Пра гэта паведамляюць Сілы абароны поўдня Украіны.

«Расейскія акупанты свята вераць, што калі прыварыць па-над танкам ахоўную канструкцыю тыпу “мангал”, то гэта дасць гарантаваную абарону ад дронаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Але аператары групы SkyForce 108-й брыгады ТРА, дакладна даказваюць, што гэта зусім не так.

«Падвойнай паразай варожы Т-62 спалены дашчэнту», – адзначаюць вайскоўцы.

Апошнія навіны