BE RU EN

Жыхары Белгародскай вобласці скардзяцца на падзенне расейскіх авіябомбаў

  • 31.05.2024, 20:05

З'явіўся перахоп размовы.

Расейскія акупацыйныя войскі прадаўжаюць скідаць авіябомбы на Белгародскую вобласць. Мясцовыя жыхары выказваюць незадаволенасць у асабістых размовах.

Пра гэта гаворыцца ў перахопе, які ў пятніцу, 31 траўня, апублікавала Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны.

«У нас зноў ФАБ упусцілі. Каля Батрацкіх Дачаў (пасёлак пад Белгарадам – рэд.) і на Тавалжанцы (сяло ў Белгародскай вобласці – рэд.) упусцілі зноў сёння», – расказала жыхарка Белгародскай вобласці.

Як сцвярджае жанчына, авіябомбы нідзе не здэтанавалі. Паводле ейных словаў, у падзенні ФАБаў «няма нічога добрага».

Апошнія навіны