Экс-прэзідэнт Манголіі: Лукашэнку пагражае арышт ва Улан-Батары
- 31.05.2024, 20:01
Дыктатар-ізгой нясе адказнасць за злачынствы.
Былы прэзідэнт і прэм'ер-міністр Манголіі Элбэгдорж Цахіягійн зрабіў адкрытую заяву ў сувязі з візітам Лукашэнкі ў Манголію. Ён апублікаваў яе ў twitter.
«Дыктатар-ізгой імкнецца прасунуць крамлёўскі праект. Уціснуць «аазіс дэмакратыі» і падштурхнуць Манголію да паўнапраўнага сяброўства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Краіна стаіць перад важнымі парламенцкімі выбарамі ў чэрвені гэтага года. Ленінісцкая партыя Манголіі і прэм'ер-міністр-пустэльнік Оюун-Эрдэнэ адчайна спрабуюць утрымаць уладу. Нішто не з'яўляецца супадзеннем.
Усе мы ведаем, што Лукашэнка нясе адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі.
Манголія з'яўляецца ўдзельніцай Рымскага Статута. У нас ёсць прадстаўнік-суддзя ў Міжнародным крымінальным судзе. Я спадзяюся, што міжнародная супольнасць і правасуддзе не будуць цярпець акт публічнага прыніжэння. Лукашэнку пагражае арышт ва Улан-Батары. Будзьце гатовыя».
«Чакаецца прыбыццё асобы, якая здзейсніла злачынствы супраць чалавечнасці. Спадзяюся, што адпаведныя захады будуць ужытыя. Перад міжнароднай супольнасцю Манголія выканае свае юрыдычныя абавязальніцтвы. Урачыстасць справядлівасці стане сусветнай падзеяй, і гэта прынясе Манголіі добрую рэпутацыю», – заявіў ён.