BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў Беларусі на выходных

  • 31.05.2024, 19:18

Будзе цеплыня.

У першыя дні лета беларусаў чакае цёплае надвор'е, але не абыдзецца без дажджоў і навальніц. У сувязі з гэтым сіноптыкі выпусцілі папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве, абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, піша сайт pogoda.by.

У суботу, 1 чэрвеня, варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і ранраніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +9…+15°С, максімальная ўдзень +22…+28°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя два дні варункі надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты і няўстойлівыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

У нядзелю, 2 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +11…+17°С, максімальная ўдзень +20…+27°С.

Апошнія навіны