BE RU EN

Зяленскі: Пуцін хворы, небяспечны і сам не спыніцца

  • 31.05.2024, 17:19

Прэзідэнт Украіны ўважае цяпер за немагчымыя перамовы з Крамлём.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў апублікаваным 31 траўня інтэрв'ю Guardian заявіў, што на гэты момант перамовы з краінай-агрэсаркай нерэальныя.

З яго слоў, мірнае пагадненне было б «пасткай», бо нелегітымны прэзідэнт РФ Пуцін парушыць усякую дамову.

Масква скарыстаецца кожнай паўзай у баявых дзеяннях, каб яшчэ ўзмацніць становішча на полі бою, і рана ці позна нанясе новы ўдар, мяркуе прэзідэнт.

У размове з журналістамі ён параўнаў агрэсію Крамля ва Украіне з Другой сусветнай вайной, а «метадалогію Пуціна» назваў такой жа, як у нацысцкай Германіі з яе масавымі пакараннямі і гвалтам.

Зяленскі ўпэўнены - калі РФ пераможа ва Украіне, Пуцін будзе імкнуцца і далей перакройваць межы Еўропы, нападаючы на іншыя краіны.

«Ён хворы, але не вар'ят. Ён небяспечны, гэта значна страшней. Ён не спыніцца», - кажа прэзідэнт у інтэрв'ю.

Апошнія навіны