Беларусы ўцякаюць з сельскай гаспадаркі
- 31.05.2024, 19:56
У тым ліку праз жабрацкія заробкі.
У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач Аляксей з Менска:
- Прайшла калегія лукашысцкага Мінгасхарча па выніках першага квартала 2024-га года. Падчас яе адкрылася катастрафічная сітуацыя з буйной рагатай жывёлай.
Яе колькасць за першы квартал года скарацілася на 54,4 тысячы галоў. Падзеж жывёлы вырас на 8,7 тысячы галоў у параўнанні з першым кварталам 2023-га года.
Сярод прычын павелічэння памораку згадвалася антысанітарыя і неналежнае медыцынскае забеспячэнне, дрэннае харчаванне жывёл. Наракалі на недахоп працоўных рук, асабліва ветэрынараў, якія часта наогул адсутнічаюць.
Лукашысты прамаўчалі аб тым, што людзі ўцякаюць з сельскай гаспадаркі праз жабрацкія заробкі. Шмат хто быў рэпрэсаваны ці вымушаны ратавацца ад палітычных пераследаў. Не згадалі аб адсутнасці імпартных тэхналогій і прэпаратаў, доступ да якіх адсечаны санкцыямі.
У вайне аграхунты таксама саступае і гіне жывёла.