BE RU EN

Акупанты зладзілі «мясны штурм» сярод белага дня і паплаціліся

  • 31.05.2024, 14:47

У Наземных войсках Украіны паказалі відэа.

Воіны 58-й асобнай мотапяхотнай брыгады ім. гетмана Івана Выгоўскага Узброеных сіл Украіны паказалі вынікі няўдалага варожага «мяснога штурму», які акупанты зладзілі проста пасярод белага дня. Праціўнік страціў жывую сілу і бронетэхніку.

«Выбуховае» відэа 31 траўня апублікавалі прэс-службы 58-й АМПБр і Наземных войск УСУ. На апублікаваных кадрах бачна, як калона расейскіх танкаў выступіла на штурм украінскіх пазіцый, аднак трапіла пад прыцэльныя ўдары абаронцаў.

«І зноў акупанты схадзілі на «мясны штурм». Нахабна, не хаваючыся, сярод белага дня», - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў воінаў УСУ, план ворага не спрацаваў - парк разбітай расейскай бронетэхнікі папоўніўся новым металаломам, а ўкраінская зямля «атрымала свежае ўгнаенне».

«Гэта была добрая камандная праца», - заявілі ў брыгадзе і дадалі, што разам з «выгаўцамі» ворага знішчалі субраты з Асобнай прэзідэнцкай брыгады імя гетмана Багдана Хмяльніцкага, 762-й брыгады аховы Дзяржспецслужбы транспарту, падраздзяленняў Нацгвардыі і іншых падраздзяленняў Сіл.

Апошнія навіны