BE RU EN

На набярэжнай у Алушце зарэзалі двух вайскоўцаў РФ

  • 31.05.2024, 12:49

Ёсць розныя версіі нападу на акупантаў.

У акупаваным Крыме на набярэжнай у горадзе Алушта мясцовы жыхар забіў двух расейскіх акупантаў. Ён зарэзаў іх нажом. Пра гэта паведамляюць у тэлеграм-канале "Сапа Юг".

Адзначаецца, што загінулымі былі вайскоўцы УС РФ 39-гадовы Ніязбек Ш. з Уладзікаўказа і 32-гадовы Аляксандр У. з Растова-на-Доне. Таксама ёсць яшчэ адзін пацярпелы з Растоўскай вобласці. Ён атрымаў рэзаныя раны рук і жывата.

Адзначаецца, што трое мужчын напалі на мінака і пачалі яго біць, ён дастаў нож і параніў крыўдзіцеляў. З іншай версіі, трое расейскіх вайскоўцаў нібыта зрабілі заўвагу кампаніі, якая выпівала на лаўцы, пачалася сварка, пасля чаго мужчына з кампаніі дагнаў вайскоўцаў і напаў з нажом.

Нападнікам быў 40-гадовы мясцовы жыхар, які раней ужо адбываў пакаранне за разбой.

Апошнія навіны