BE RU EN

Названы самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Беларусі

  • 31.05.2024, 12:45

За апошнія тры гады.

Белстат назваў самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Беларусі за тры гады. Агляд прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Са звестак вынікае, што ў 2021 годзе самымі папулярнымі дзіцячымі імёнамі былі Марк, Міхаіл, Максім, а таксама Ганна, Марыя, Аліса. У 2022 годзе сярод імёнаў для хлопчыкаў называюцца Мацвей, Арцём, Міхаіл. А самымі папулярнымі імёнамі для дзяўчынак былі Ганна, Марыя, Сафія.

У 2023 годзе беларусы найчасцей называлі дзяцей Арцём, Марк, Мацвей. Сярод імёнаў для дзяўчат пазначаныя Ганна, Ева і Сафія.

Апошнія навіны