BE RU EN

Абрыванне лагістыкі РФ у Крыме: «Нептуны» ударылі па важных аб'ектах у Краснадарскім краі

  • 31.05.2024, 22:24

Маштабны пажар быў бачны са спадарожніка.

Сілы абароны разам з СБУ 31 траўня правялі паспяховую аперацыю знішчэння лагістычнай інфраструктуры, якая забяспечвае расейскія войскі ў часова акупаваным Крыме. Пра гэта распавялі крыніцы “Фокусу” ва ўкраінскіх спецслужбах.

Комплексны ўдар нанесены па падстанцыях, сетках электразабеспячэння і запасах светлых нафтапрадуктаў у Краснадарскім краі РФ.

Губернатар расейскага рэгіёну Веніямін Кандрацьеў сцвярджаў, што беспілотнікі атакавалі нафтабазу і пашкодзілі тры рэзервуары з нафтапрадуктамі. Са звестак чыноўніка, БПЛА атакавалі некалькі населеных пунктаў Краснадарскага краю, удар прыйшоўся і па Новарасійску.

Суразмоўцы выдання ўдакладняюць, што спачатку Сілы абароны Украіны нанеслі ракетны ўдар па двух паромах, якія курсавалі ў порт “Каўказ” і выкарыстоўваліся для вайсковай лагістыкі агрэсара. Затым дроны СБУ знішчылі падстанцыі, якія пастаўляюць электраэнергію на Крымскую паўвыспу і ў акваторыю Керчанскай затокі, уключаючы парты, удакладняюць суразмоўцы выдання.

Сёння ўночы СБУ супольна з ВМС ударылі па перавалачнай нафтабазе ў марскім порце "Каўказ", з якой у Крым пастаўлялі светлыя нафтапрадукты. Пасля эфектыўнай адпрацоўкі ўспыхнуў маштабны пажар, агонь быў бачны са спадарожніка, заўважылі ў спецслужбе.

Паводле інфармацыі СМІ, удар па порце "Каўказ" у Краснадарскім краі нанеслі васьмю ўкраінскімі ракетамі РК-360МЦ "Нептун". Усе набоі даляцелі да цэлі каля дзвюх гадзін ночы, а сродкі СПА РФ не справіліся з задачай. Выведзеныя з ладу ўсе механізмы, якія адказваюць за пагрузку вайсковых эшалонаў на паромы.

Апошнія навіны