BE RU EN

Ці трэба вымочваць бульбу перад гатаваннем?

  • 31.05.2024, 12:00

Адказала экспэртка з Менска.

«Ці трэба вымочваць бульбу перад гатаваннем?» - спытала ў «АіФ» жыхарка Баранавічаў.

Вымочванне - неабавязковы этап у гатаванні смажанай ці варанай бульбы. Аднак, калі ёсць такая магчымасць, спецыялісты ўсё ж раяць змясціць нарэзаны прадукт у халодную ваду прыкладна на гадзіну-паўтары (можна замачыць бульбу і на ноч).

«У сярэднім клубень бульбы на 15-17% складаецца з крухмалу, - распавяла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Першамайскага раёна Менска Святлана Чайкоўская. - Трапляючы ў арганізм у вялікіх колькасцях, крухмал пераўтвараецца ў глюкозу, праз гэта можа адбыцца моцны скачок цукру ў крыві. Таму прадукт замочваюць, каб знізіць колькасць крухмалу. Дарэчы, у невялікіх колькасцях крухмал карысны для арганізма: ён змяншае ўзровень халестэрыну».

Існуе меркаванне, што замочванне бульбы ў халоднай вадзе дапамагае пазбавіць яе ад шкоднай «хіміі», якая магла выкарыстоўвацца пры вырошчванні. Аднак, паводле слоў нашай эксперткі, навуковых пацвярджэнняў гэтай гіпотэзе няма.

Апошнія навіны