Крымскі мост абараняе нуль караблёў і катараў РФ
- 31.05.2024, 10:35
У Ваенна-марскіх сілах Украіны раскрылі падрабязнасці.
Раней у Керчанскай затоцы патрулявала 10-14 катараў і караблёў расейскіх акупантаў, а зараз - нуль.
Як распавёў LIGA.net прадстаўнік Вайсковых марскіх сіл Дзмітрый Плецянчук, захопнікі выкарыстоўваюць бонавыя загароды і баржы побач з Крымскім мостам, а таксама прыцягнулі паветраную кампаненту.
Расейцам даводзіцца ўзмацняць пасіўныя меры бяспекі (баржы і бонавыя загароды), а таксама ўзмацняць паветраную кампаненту (самалёты і гелікаптэры), растлумачыў Плкцянчук.
Таксама бонавыя загароды выкарыстоўваюцца для спроб абараніць караблі, якія дагэтуль застаюцца ў партах: загароды захопнікі ставяць як у пункце базавання Новарасійск у РФ, так і ў акупаваным Крыме, а таксама вакол Крымскага моста, адзначыў вайсковец.
У той жа час ён прызнаў, што бонавыя загароды - гэта спроба абараніцца ад украінскіх надводных дронаў, аднак яны таксама перашкаджаюць і суднаходству расейцаў.
Спікер адзначыў, што гэта для іх пакуль "ледзь не адзіны спосаб засцерагчы сябе". Таксама Плецянчук растлумачыў тактыку расейцаў з размяшчэннем барж побач з Крымскім мостам: захопнікі размяшчаюць кутнія адбівальнікі.
“Гэта значыць ствараецца канструкцыя на адлегласці ад моста, якая можа нагадваць сродкам знішчэння (ракетам - рэд.), непасрэдна, гэты аб'ект для знішчэння. Разлік на тое, што тыя сродкі, якія будуць выкарыстоўвацца, могуць навесці менавіта на гэтыя канструкцыі. Гэтак жа яна можа быць і шчытом ад дронавых нападаў”, - адзначыў ён.