BE RU EN

У Беларусі захацелі прадаваць чарэшню з акупаванай Запарожскай вобласці

  • 31.05.2024, 10:34

Замест узбекскай і азербайджанскай.

Гэтым летам у продаж у Беларусі паступіць чарэшня, вырашчаная на акупаваных Расеяй тэрыторыях Запарожскай вобласці Украіны. Пра гэта распавёў заснавальнік фірмы "Мелітопальская чарэшня", піша ТАСС.

Чарэшню паставяць у чэрвені, партыя складзе некалькі дзясяткаў тон.

«У гандлёвыя сеткі Беларусі мы крыху пазней адправім да паўсотні тон вядомай на ўсю постсавецкую прастору мелітопальскай чарэшні. Такім чынам, з часам мы спадзяемся збольшага замяніць пастаўкі як у Расеі, так і ў Беларусь чарэшні з іншых краін», - заявіў заснавальнік Ігар Гарбуноў.

Варта адзначыць, частка Запарожскай вобласці Украіны была захоплена расейцамі ў 2022 годзе.

Апошнія навіны