У Краснадарскім краі РФ гарыць нафтабаза «Порт Каўказ»
- 31.05.2024, 7:36
Рэгіён атакаваў рой дронаў.
У Расеі раніцай 31 траўня чарговым разам паскардзіліся на атаку УСУ на нафтабазу. Гэтым разам гарэла нафтабаза «Порт Каўказ» у Цямрукскім раёне Краснадарскага краю.
Губернатар рэгіёну Веньямін Кандрацьеў заявіў, што аб'ект нібыта быў атакаваны беспілотнікамі, якія былі «знішчаныя сіламі СПА». У той жа час гараць тры цыстэрны з нафтапрадуктамі, пажару прысвоеная высокая катэгорыя складанасці.
Ёсць пацярпелыя сярод супрацоўнікаў нафтабазы, ім надаюць медыцынскую дапамогу. Астатнія эвакуаваныя.
Таксама прадстаўнік акупантаў дадаў, што масаваная атака БПЛА «была адбітая» адразу ў некалькіх раёнах. У Новарасійску «спецыяльныя службы вядуць абследаванне тэрыторыі і пошук апаратаў, якія ўпалі».
Канал «Крымскі вецер» паведаміў, што ўначы прагрымелі выбухі ў «Порце Каўказ» у Краснадарскім краі. Са звестак мясцовых жыхароў, было чуваць не менш за 10 выбухаў. Таксама там адзначылі, што асяродкаў узгарання было два, другі - за межамі нафтабазы. Меркавалася, што гэтае ўзгаранне на тэрыторыі ад аскепкаў.
Таксама паведамлялася, што ў Керчанскім порце гучала трывога. На баку Тамані, папярэдне, працавала СПА РФ.