BE RU EN

Нямеччына вылучыць Украіне новы пакет дапамогі

  • 30.05.2024, 21:09

На €500 млн.

Нямеччына дасць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі памерам € 500 млн, заявіў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс. Пра гэта паведаміла агенцтва DPA.

Пісторыюс знаходзіцца з візітам у Адэсе. Дэталяў пра чарговы пакет дапамогі агенцтва не прыводзіць.

25 траўня канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што краіна дасягнула мяжы ў ваенных пастаўках Украіне. Паводле ягоных словаў, аб'ём перададзенай і анансаванай дапамогі Кіеву з боку Берліна склаў € 28 млрд. Нямеччына стала другой спонсаркай Украіны ў свеце пасля ЗША.

Апошнія навіны