BE RU EN

Расеец у гідракасцюме і з ластамі ў руках спрабаваў уцячы ад украінскага робата-камікадзэ

  • 30.05.2024, 18:35

Дарэмна.

Аператар дрона-камікадзэ з 38-й асобнай брыгады марской пяхоты ліквідаваў акупанта, які ўцякаў па пералеску ў гідракасцюме і з ластамі ў руках.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс паспяховай працы ўкраінскага воіна апублікаваны ў сацсетках. Магчыма, захопнік меў намер хутка дабрацца да ракі і пераправіцца праз яе.

«Акупант-аквалангіст быў ліквідаваны на часова акупаванай частцы Херсонскай вобласці. «Іхтыяндр» нават не паспеў дабегчы да воднай стыхіі, як склеіў ласты проста ў лесе пасля прылёту дрона-камікадзэ аператараў 38-й асобнай брыгады марской пяхоты», - адзначае ў каментары аўтар публікацыі.

Апошнія навіны