BE RU EN

У Беларусі правялі другі цэнтралізаваны іспыт

  • 30.05.2024, 18:29

З аўдыторый былі выдаленыя трое навучэнцаў.

У Беларусі сёння, 30 траўня, прайшоў цэнтралізаваны іспыт па расейскай і беларускай мовах, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Паводле звестак ведамства, для ўдзелу ў ЦІ былі зарэгістраваныя 55 670 навучэнцаў: па расейскай мове - 79,3%, па беларускай мове - 20,7%.

«Пачалі выкананне ЦІ 55 519 навучэнцаў, не з'явіліся 148 (0,3%), не дапушчаныя па стане здароўя трое. Асноўныя прычыны, з якіх навучэнцы не з'явіліся на ЦЭ: хвароба - 28,5%; экстэрны - 18,8%; вызваленне ад ЦЭ пасля рэгістрацыі - 8,1%; іншыя - 44, 6%», - распавялі ў Мінадукацыі.

Падчас ЦЭ з аўдыторый былі выдаленыя трое навучэнцаў: за наяўнасць шпаргалкі - два чалавекі, за парушэнне часу выканання задання - адзін. Адзін навучэнец не скончыў ЦЭ па стане здароўя.

Нагадаем, першы дзень здачы ЦЭ і ЦТ у Беларусі прайшоў 27 траўня. Тады свае веды па адным з профільных прадметаў праверылі больш за 55 тысяч школьнікаў.

Апошнія навіны