BE RU EN

Даляр у Беларусі імкліва даражэе

  • 30.05.2024, 14:28

Пачаўся імклівы рост курса амерыканскай валюты.

Перадых у даляра ў Беларусі заканчваецца бурным ростам амерыканскай валюты. Ці захоча ён спыніцца, пакуль незразумела. Аб тым, што адбывалася на таргах сёння, піша onliner.by.

Даляр падаражэў на 1,94 капейкі і каштуе 3,2059 рубля.

Еўра вырас на 1,65 капейкі - да 3,4737 рубля.

Сотня расейскіх рублёў патаннела на 0,58 капейкі і каштуе зараз 3,5691 рубля.

Учора даляр вырас на 1,98 капейкі і быў 3,1865 рубля. Еўра падрос на 0,93 капейкі і быў 3,4472 рублі. Сотня расейскіх рублёў знізілася на 0,62 капейкі і каштавала 3,5749 рубля.

Апошнія навіны