Сёмы за месяц самалёт расейскай авіякампаніі зламаўся падчас рэйса
- 30.05.2024, 14:19
Airbus A319 быў змушаны сесці ў Мінеральных Водах.
Расейскія самалёты, якія засталіся без тэхнічнай падтрымкі заходніх вытворцаў, працягваюць масава ламацца падчас палётаў. У чацвер, 30 траўня, Airbus A319 авіякампаніі «Расія», які рухаўся з Пецярбурга ў Сочы, здзейсніў змушаную пасадку ў аэрапорце Мінеральных Вод, паведамляе «Інтэрфакс».
Са звестак тэлеграм-канала «112», борт экстрана прызямліўся праз выцек паліва. На гэты момант паветранае судна абследуюць спецыялісты. Для дастаўкі пасажыраў у пункт прызначэння ў Мінеральныя Воды накіравалі рэзервовы самалёт.
Гэта сёмы такі выпадак за месяц.