«У мяне ўжо слоў няма - адная лаянка»
- 30.05.2024, 12:46
Z-ваенкар распавёў пра разгром на фронце.
Ваенныя прапагандысты РФ працягваюць расказваць пра найцяжэйшыя страты расейскага войска, спрабуючы прымусіць камандаванне УС РФ змяніць тактыку "мясных штурмаў" з вялікай колькасцю ахвяр сярод расейскай жывой сілы.
Расейскі вайсковы інструктар і Z-ваенкар Святаслаў Голікаў у сваім Telegram-канале працытаваў расейскага вайскоўца, падраздзяленне якога было разбіта і панесла цяжкія страты, паведамляе dialog.ua.
Ён распказаў, што ў адным толькі ягоным падраздзяленні за два дні загінулі 200 расейскіх вайскоўцаў, якіх кінулі на штурм нязнішчаных агнявых пунктаў УСУ. З усяго палка (штатная колькасць да 2 000 чалавек) выжыла ўсяго 250 чалавек.
Больш за тое, тыя, хто выжыў, будуць зноў кінутыя на штурм, а гэта выклікае абурэнне ў расейскіх вайскоўцаў, аднак яны нічога не могуць зрабіць з сістэмай і разумеюць, што іх, магчыма, чакае смерць.