BE RU EN

Лукашэнка ляціць у яшчэ адну экзатычную краіну

  • 30.05.2024, 11:11

Адразу на чатыры дні.

З 1 да 4 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка будзе знаходзіцца ў Манголіі з афіцыйным візітам. Пра гэта паведамляе прэс-служба дыктатара.

Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах. Паведамляецца, што найперш будуць абмяркоўвацца магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пастаўкі на мангольскі рынак харчовай і прамысловай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, супольная праца ў АПК. Чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

Акрамя таго, як адзначае прэс-служба Лукашэнкі, ён «азнаёміцца з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі».

Апошнія навіны