BE RU EN

Амэрыканскі палітычны тэхнолаг: Байдэна могуць зняць з электаральнай гонкі

  • 30.05.2024, 10:51

Мае занадта нізкі рэйтынг.

Амэрыканскі палітычны тэхнолаг, дырэктар палітычна-тэхналагічнай кампаніі The Office of Jason Jay Smart LLC Джэйсан Смарт у сваім Telegram-канале выказаў меркаванне, што Дэмакратычная партыя ЗША можа зняць з выбараў дзейнага прэзідэнта Джозэфа Байдэна:

- Падчас маёй сустрэчы са стратэгамі Дэмакратычнай партыі мне пацвердзілі, што Байдэна могуць зняць з электаральнай гонкі. На гэты момант усе сацыялагічныя апытанні паказваюць на тое, што Байдэн, мабыць, моцна саступае Дональду Трампу.

Ягоны ўзровень ухвалення — самы нізкі за ўвесь час правядзення такога кшталту ацэнак (гэта значыць 80 гадоў). Менавіта таму Украіне трэба неадкладна пачаць супрацоўніцтва з Рэспубліканскай партыяй і тлумачыць амэрыканцам, чаму Украіна з'яўляецца прыярытэтам. На гэты момант амэрыканцы нічога такога не чуюць ад Украіны.

Ніколі ў гісторыі ЗША мы не дапамагалі іншай краіне без намаганняў з яе стараны.

Апошнія навіны