BE RU EN

У расейскіх Чабаксарах выбухнуў гатэль

  • 29.05.2024, 16:35

Ёсць пацярпелыя.

У расейскім горадзе Чабаксары ў гатэлі рэстарацыі ўзарваўся балон з газам, пацярпелі восем чалавек. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Чувашыі паведаміла расейскае агенцтва Інтэрфакс.

Адзін пацярпелы ў цяжкім стане, астатнія сем - у стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Паведамляецца, што газ, які выбухнуў, быў небытавога прызначэння.

Апошнія навіны