BE RU EN

У Літве перахапілі два грузы кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі

  • 28.05.2024, 21:48

Яны прыляцелі на метэазондах.

Літоўскія памежнікі перахапілі два грузы кантрабандных цыгарэтаў, дастаўленых на метэазондах з Беларусі, паведамілі ў Памежнай службе Літвы.

У нядзелю, 26 траўня, памежнікі знайшлі ў Шальчынінскім раёне рэшткі метэазонда і пакет, у якім знаходзіліся 500 пачкаў цыгарэтаў NZ Gold з беларускімі акцызамі і GPS-трэкер.

Праз два дні памежнікі ў тым самым раёне проста ля дзяржмяжы знайшлі яшчэ адзін метэазонд, да якога быў прымацаваны прамавугольны скрутак. У ім знаходзіліся 600 пачкаў цыгарэтаў з беларускімі акцызамі.

Ва ўстанове расказалі, што такія паветраныя шары вырабляюцца ў Кітаі, Індыі, Японіі і іншых краінах. Іх можна набыць у інтэрнэце. Метэазонд напаўняецца геліем або вадародам і можа падымацца на вышыню 25–30 км, пасля чаго выбухае.

Апошнія навіны