BE RU EN

Раналду стаў найлепшым бамбардзірам у Саудаўскай Аравіі

  • 28.05.2024, 21:22

Партугальскі футбаліст устанавіў два рэкорды.

39-гадовы Крыштыяну Раналду стаў найлепшым бамбардзірам сезону ў Саудаўскай Аравіі, выступаючы за «Аль-Наср».

У заключным туры супраць «Аль-Ітыхада» (4:2) партугалец аформіў дубль і ў выніку закончыў чэмпіянат у статусе найлепшага бамбардзіра з 35 галамі.

Больш за тое, гэты вынік стаў рэкордам у гісторыі чэмпіянату Саудаўскай Аравіі. Раналду абышоў мараканца Абдэразака Хамдалу, які забіў 34 галы ў сезоне 2018/19.

Таксама пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча» стаў першым у гісторыі футбалістам, які здолеў перамагчы ў гонцы бамбардзіраў адразу ў чатырох краінах. Да гэтага Крышціяну станавіўся найлепшым галеадорам у Гішпаніі, Італіі і Англіі.

«Аль-Наср» закончыў сезон на другім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Саудаўскай Аравіі. Усяго ва ўсіх турнірах за клуб Раналду правёў 43 матчы, забіў 42 галы і зрабіў 13 асістаў.

Апошнія навіны