BE RU EN

На пешаходную вуліцу Берасця вярнулі адну з галоўных гарадскіх славутасцяў

  • 28.05.2024, 21:00

Фотафакт.

На пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасці 28 траўня прайшла цырымонія адкрыцця абноўленага гадзінніка, на якім паказваецца час запалення ліхтароў.

Арт-аб'ект зведаў змены. Цяпер гэта не гадзіннік, а стылізаваны пад памежны слуп ліхтар з лічбоўнікам.

– У цэнтры кампазіцыі – абрысы тэрыторыі краіны і шчыт, які фармуе памежная ўстанова, а таксама іншыя суб'екты, аднесеныя да сістэмы нацыянальнай бяспекі. Няхай святло нашага ліхтара захоўвае мір на беларускай зямлі, – патлумачыў канцэпцыю кіраўнік Берасцейскай памежнай групы Максім Бутранец.

Апошнія навіны