Вядомага беларускага байца ММА збілі натоўпам у Сочы
- 28.05.2024, 20:43
Спыніць бойку змаглі толькі ахоўнікі залі.
На беларускага байца ММА Фёдара Коўтуна напалі некалькі чалавек пасля турніру «Наша справа 83» у Сочы, які адбыўся 25 траўня, паведамляе выданне Sochi-bloknot.ru.
Асноўным апанентам Фёдара Коўтуна стаў іншы баец, Гаджымурад Хірамагамедаў з Дагестана. Бойка паміж спартоўцамі адбылася ў Чырвонай Паляне пад Сочы ў зале, дзе ў той момант праходзіла прэс-канферэнцыя. Паводле словаў беларуса, на яго накінуліся чатыры чалавекі.
«Ён падышоў да мяне, я ўстаю, ён мяне бярэ падсякае. Я яму кажу, што ты чапаеш мяне. Ён мне кажа – пойдзем выйдзем. Я пачынаю выходзіць, і мяне пачынаюць гасіць», – пракаментаваў інцыдэнт Коўтун.
У выніку спыніць бойку змаглі толькі ахоўнікі залі. Наколькі моцна хто пацярпеў – не паведамляецца.