BE RU EN

Гелікаптэр Мі-8 здзейсніў аварыйную пасадку ў Мурманскай вобласці

  • 28.05.2024, 18:09

Прычынай аварыі стала няспраўнасць рухавікоў.

Верталёт Мі-8 авіякампаніі «Мурманавія» здзейсніў аварыйную пасадку ў раёне ракі Пачы ў Мурманскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Паўночна-Заходняй транспартнай пракуратуры.

Паводле інфармацыі ведамства, верталёт накіроўваўся да турбазы з вёскі Лавазеры і не даляцеў 20 км да пункта прызначэння. На яго борце знаходзіліся сем чалавек - тры чальцы экіпажа і чацвёра пасажыраў, ніхто з іх не пацярпеў. На месца для эвакуацыі вылецелі ратавальнікі.

Прычынай аварыйнай пасадкі, паводле звестак пракуратуры, стала тэхнічная няспраўнасць рухавікоў.

Апошнія навіны