BE RU EN

У ФСБ заявілі пра супольныя аперацыі з беларускімі памежнікамі

  • 28.05.2024, 12:48

На сістэмнай аснове.

Беларускія і расейскія памежныя службы рэгулярна абменьваюцца інфармацыяй аб падыходах да аховы дзяржаўнай мяжы і праводзяць супольныя аперацыі. Пра гэта ў інтэрв'ю РІА Новости распавёў першы намеснік дырэктара - кіраўнік Памежнай службы ФСБ Расеі генерал войска Уладзімір Кулішоў.

«Узаемадзеянне з беларускімі партнёрамі заўсёды здзяйснялася на высокім узроўні. Цэнтральнае месца ў супольнай дзейнасці займае рэалізацыя ўзгодненай памежнай палітыкі «саюзнай дзяржавы», у рамках якой асаблівая ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню прававой базы ў сферы гарантавання памежнай бяспекі і тэхнічнага абсталявання вонкавай мяжы», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, абмен інфармацыяй аб падыходах да аховы мяжы і абстаноўкі вядзецца на сістэмнай аснове.

«Рэгулярна праводзяцца супольныя спецыяльныя памежныя аперацыі па забеспячэнні абароны нацыянальных інтарэсаў, выкананні фізічнымі і юрыдычнымі асобамі нацыянальных заканадаўстваў аб дзяржаўнай мяжы. Гэтыя меры нацэленыя на кансалідацыю намаганняў у процідзеянні супольным выклікам і пагрозам, падвышэнню ўзроўню памежнай бяспекі «саюзнай дзяржавы», - дадаў ён.

Апошнія навіны