BE RU EN

Украіна і Бэльгія ўклалі пагадненне аб гарантыях бяспекі

  • 28.05.2024, 11:56

У дакуменце пазначаная канкрэтная колькасць самалётаў F-16.

У аўторак, 28 траўня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Бэльгіі Аляксандр Дэ Кроа падпісалі двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і доўгатэрміновай падтрымцы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленніОфіса прэзідэнта Украіны.

У ведамстве адзначылі, што Бэльгія выдасць Украіне на вайсковую дапамогу не менш як 977 млн. еўраў ў гэтым годзе. Такое абавязанне, а таксама гатоўнасць падтрымліваць Украіну на працягу дзесяцігадовага тэрміну дзеяння пагаднення замацаваныя ў гэтым дакуменце.

Упершыню ў такім пагадненні аб бяспецы пазначаная канкрэтная колькасць вайсковых самалётаў, якія дадуць Украіне, - 30 F-16 да 2028 года. Пры гэтым першыя знішчальнікі павінны быць перададзеныя ўжо сёлета.

Бэльгія гарантуе, што будзе даваць своечасовую дапамогу ў сферы бяспекі, сучасную вайсковую тэхніку і ўзбраенне з улікам патрэб Украіны ў сферы ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны, марской бяспекі, размінавання і ў рамках кааліцыі ў пытаннях боепрыпасаў і будзе садзейнічаць правядзенню вайсковых трэніровак.

Апошнія навіны