УСУ адбілі штурм расейцаў на Пакроўскім кірунку
- 28.05.2024, 11:36
Знішчылі танк, БМП-2, БТР і расейскую пяхоту.
Байцы 47-й АМБр "Магура" знішчылі танк, БМП-2, БТР і расейскую пяхоту на Пакроўскім кірунку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, фрагменты паспяховага супрацьстаяння з акупантамі байцы апублікавалі на сваёй старонцы ў сацсетках.
“Ранак маскоўцы пачалі са штурму на Пакроўскім кірунку. Бачнасць на полі бою расейцы абмежавалі дымавой завесай. Сустрэчнае сонца таксама замінала нашым пілотам. Сапраўды у такіх умовах цяжка сканцэнтравацца, аднак няма нічога немагчымага для байцоў Strike Drones Company. Як вынік - расейцы страцілі тэхніку і паплаціліся сваім вартым жалю жыццём”, - пішуць байцы ў каментары да відэа.