У Лідскім раёне сабака загрыз гаспадыню
- 28.05.2024, 11:33
Ад атрыманых ран пенсіянерка памерла на месцы.
У Лідскім раёне сабака да смерці загрыз паджылую жанчыну. Пра гэта БелТА расказалі ў Лідскай ЦРБ.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 траўня каля чыгуначнай станцыі Гутна.
Відавочца паведаміў у хуткую дапамогу аб тым, што жанчыну пакусаў сабака, з ран быў моцны крывацёк.
Медыкі канстатавалі ў жыхаркі Лідскага раёна 1952 года нараджэння ўкушаныя і ірваныя раны абедзвюх галёнак і галёнкаступнёвых суставаў, траўматычную ампутацыю ногцевай фалангі пальца. Жанчына ад атрыманых траўм загінула на месцы здарэння.
Удакладняецца, што пакусаў жанчыну ейны сабака.