BE RU EN

У Варшаве затрымалі кіроўцу аўтамабіля з Беларусі з падазроным грузам

  • 28.05.2024, 14:10

У аўто былі пустыя каністры, розныя тыпы кабеляў і вялікая колькасць гатоўкі.

У Варшаве затрымалі кіроўцу аўтамабіля з Беларусі з падазроным грузам. У аўто былі пустыя каністры, розныя тыпы кабеляў, вялікая колькасць грошай у розных валютах, тэлефоны, ламачча. Як піша mostmedia.io, затрыманне праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. На час працы крыміналістаў перакрывалі рух на вуліцы.

Яшчэ двух грамадзян РБ спецслужбы затрымалі ў горадзе Прушкоў пад Варшавай. Яны былі на аўтамабілі, які ў іх забралі.

У Польшчы расследуюць некалькі дыверсій, у тым ліку падпалы і спробы падпалаў, якія звязваюць з расейскімі спецслужбамі. У справе праходзілі і беларусы. Ці звязаныя інцыдэнты ў Варшаве і Прушкаве з гэтымі справамі, пакуль невядома.

Апошнія навіны