BE RU EN

Выбухі ў расейскім Таганрозе: пад удар мог патрапіць важны завод

  • 28.05.2024, 10:31

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі.

У расейскім Таганрозе 26 траўня маглі атакаваць авіяцыйны рамонтны завод, паведамляе маніторынгавы Telegram-канал "Крымскі вецер" са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі.

Удзень 26 траўня ў Таганрозе былі зафіксаваныя пажары ў раёне 325-га авіяцыйнага рамонтнага завода.

Адзначаецца, што асяродкі пажару былі размешчаныя ў раёне ўзлётна-пасадачнай паласы.

У Telegram-канале нагадалі, што ў Таганрозе таксама ёсць авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Берыева, які ў сакавіку ўжо атакавалі беспілотнікамі.

Апошнія навіны