BE RU EN

На межах Беларусі і ЕЗ - рэкордныя правакацыі

  • 28.05.2024, 8:06

Нелегалы ідуць на штурм.

Яшчэ да заканчэння сёлетні травень стаў рэкордным з пачатку міграцыйнага крызісу месяцам у актыўнасці іншаземцаў, якія імкнуцца незаконна перасекчы мяжу Еўразвязу з боку Беларусі.

Пра гэта сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз статыстычных звестак памежных ведамстваў.

За 26 травеньскіх дзён Польшча, Латвія і Літва папярэдзілі 6 647 спроб парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі. Дагэтуль рэкордным месяцам быў красавік 2024-га, калі яны зафіксавалі 6 327 такіх спроб.

Апошнія навіны