BE RU EN

Травень 2024 года стаў рэкордным у актыўнасці мігрантаў на мяжы Беларусі і Еўразвязу

  • 27.05.2024, 21:27

Рэжым Лукашэнкі завозіць у краіну мігрантаў з вясны 2021 года.

Сёлетні травень стаў рэкордным з пачатку міграцыйнага крызісу месяцам у актыўнасці замежнікаў, якія імкнуцца незаконна перасячы мяжу Еўразвязу з боку Беларусі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстычных звестак памежных установаў.

За 26 травеньскіх дзён Польшча, Латвія і Літва папярэдзілі 6647 спробаў парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі. Да гэтага часу рэкордным месяцам быў красавік 2024-га, калі яны зафіксавалі 6327 такіх спробаў.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў ЕЗ прадаўжаецца з вясны 2021 года.

Апошнія навіны